пусть повезёт удачливым Хэй_Хэй_Хэй, Паважаныя! 😃😃😃 З надыходзячым вас Старым Новым Годам!😄😄 І таму мы вырашылі правесці КОНКУРС З НЕВЕРАГОДНЫМІ ПРЫЗАМІ 🎁🎁🎁сярод удзельнікаў нашай суполкі. Умовы вельмі простыя😸: - з 13 па 27 студзеня ўключна... - зрабіць рэпост дадзенага запісу сабе на актыўную старонку... - і быць падпісаным на суполку "Эка-Майстэрні " Пераможцаў абярэм аўтаматычнай рандомнай праграмай у суботу, 27 судзеня а поўначы. Вынікі - 28 студзеня. Што ж за прызы чакаюць пераможцу??? 😯😯😯 А вось чытайце: На касах крамаў больш не будзе пластыкавых пакетаў - так вырашылі ў верасні 2017 года ў Брусэлі. А каб працэс пайшоў больш актыўна, адміністрацыя бельгійскай сталіцы адорвае гараджан шматразовымі "гаваркімі" ТОРБАЧКАМІ З НАДПІСАМ "А ці ўзяў ты сваю торбу?"🌍🌍😎 Так гарадскія ўлады хочуць абараніць свой горад і планету ад пластыка. Адну такую сімпатычную і сімвалічную торбачку мы прывезлі і для вас! А паколькі зіма да нас, здаецца, усё-ткі вырашыла вярнуцца, то вам дакладна спатрэбіцца наша знаходка сезону: ДАВЕДНІК ПА СЯМЕЙНЫХ ЗІМОВЫХ ЗАБАВАХ.📖🔦📐💡⛄✂✏✒ Чакаем вашай актыўнасці і заўзятасці. Няхай пераможа самы ўдачлівы☺☺

Теги других блогов: конкурс призы Эка-Майстэрні